Гародня: Трагедыя ўз’яднанай Беларусі

Архив

Пт, 18 Сен 2009. Top, Политика

У памяшканні гарадзенскага цэнтру Палоніка адбылася інтэрактыўная вечарына пад назвай “Трагедыя ўз’яднанай Беларусі”, прысвечаная сумным падзеям 17 верасьня 1939 году. Ініцыятарамі мерапрыемства выступіў Гарадзенскі Рух за Свабоду пры ўдзеле Саюзу палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс ды іншых грамадскіх арганізацый.
Гарадзенскі цэнтр Палоніка Гародня 17.09.2009

Вечарыну з упэўненасцю можна назваць “гарадзенскай”, бо большая частка як навуковых спавешчанняў і ўспамінаў так ці інакш тычылася тэмы Гародні.

- Гэтае мерапрыемства юбілейнае, бо споўнілася 70 гадоў ад так званага вызваленчага паходу Чырвонай Арміі, якая прынесла на багнэтах “шчасьце для заходніх беларусаў і ўраінцаў”, - гаворыць сябра Руху за Свабоду Эдвард Дмухоўскі. – Сэнс мерапрыемства, якое арганізавалі менавіта гарадзенцы, бо гэта наша тэма, бо нам баліць, таму што наш горад уступіў у Другую сусветную вайну 1 верасня 1939 году, а не 22 чэрвеня 1941 году. У нашым горадзе ў верасні 1939 году былі баі, гарэлі танкі, гінулі людзі, іх забівалі, расстрэльвалі… Гэта вельмі вострая тэма для нас і балючая…Вузкае кола адмыслоўцаў і сучаснае грамадства задуранае гэтай савецкай прапагандай і сёння пра ўз’яднанне беларускага народу. На мой погляд, беларусы і ўкраінцы былі выкарыстаны сталінска-нацысцкай прапагандай у сваіх меркантыльных інтарэсах. Пра гэта сведчаць факты з нашай гісторыі, амаль з кожнай радзіны з Заходняй Беларусі быў нехта вывезены, быў нехта рэпрэсаваны, знік бясследна. А 1939 год – гэта неад’емная частка Другой сусветнай вайны, сцэнар якой быў распрацаваны Пактам Молатава-Рыбентропа. І тут мець нейкія ілюзіі, што беларусаў вызвалілі - смешна. Як у нас у Заходняй Беларусі гавораць, так, вызвалілі ад зямлі, ад імя, ад духоўнасці, аб быкоў, ад кароў…

- Хочацца гаварыць пра памяць, пра людзей, для якіх 1939 год стаўся лёсавызначальным, - гаворыць гісторык Андрэй Вашкевіч. -А гэта былі звычайныя гарадзенцы, і палякі, і беларусы, і жыды, нават і тыя савецкія жаўнеры, якія штурмавалі Гародню ды загінулі. У пэўным сэнсе гэтыя жаўнеры былі падманутыя, бо думалі, што ідуць вызваляць беларусаў ад панскага паняволення, хаця насамрэч усё было не так проста… Хацелася зрабіць проста вечарыну памяці пра тыя трагічныя падзеі, простымі словамі, выявамі, песнямі пра тыя дні…

Анджэй Пачобут. Трагедыя ўз’яднанай Беларусі

У вечарыне прынялі ўдзел гісторыкі Зміцер Люцік, Алесь Смалянчук, Антон Астаповіч, журналіст Анджэй Пачобут, пісьменнік Васіль Якавенка, бард Валеры Руселік.

Вацлаў Галімскі, Радыё Рацыя, Гародня.



Материалы по теме: , ,



Текущие новости

Календарь

Сентябрь 2009
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Курсы валют Нацбанка РБ

Реклама

Текущие новости

Прогноз погоды (Беларусь)

Новости партнеров

Реклама



Рейтинг@Mail.ru