24 верасьня брыфінг Рыгора Кастусёва

Архив

Ср, 22 Сен 2010. Политика

24 верасьня дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Рыгора Кастусёва, намесьніка старшыні Партыі БНФ, будуць перададзеныя ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Гэта будзе першым выпадкам за апошнія 16 гадоў, калі Партыя БНФ пойдзе на прэзыдэнцкія выбары з уласным партыйным кандыдатам.

Радыя паведаміць Вам, што з нагоды гэтай падзеі 24 верасьня ў штаб-кватэры Партыі БНФ адбудзеца брыфінг, падчас якога грамадзкасьці будуць прадстаўленыя прамежкавыя вынікі працы штабу Рыгора Кастусёва па фармаваньні ініцыятыўнай групы, агучаныя асноўныя палажэньні перадвыбарчай праграмы Рыгора Кастусёва, а таксама дадзеная ацэнка стартаваму этапу перадвыбарчай гонкі.

Прадстаўнікам мас-мэдыяў, якія наведаюць брыфінг, будзе прэзэнтаваны “пакет зборшчыка подпісаў за Рыгора Кастусёва”.

У брыфінгу плянуецца удзел наступных асобаў:

Рыгор Кастусёў, вылучаны ад Партыі БНФ на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь

Аляксей Янукевіч, кіраўнік перадвыбарчага штабу Рыгора Кастусёва

Час правядзеньня брыфінгу 12:00 – 13:00, пятніца, 24 верасьня.

Месца правядзеньня брыфінгу штаб-кватэра Партыі БНФ

Менск, прашпект Машэрава, 8

Па пытаньнях удзелу ў брыфінгу і па інфармацыю аб хадзе перадвыбарчай кампаніі Партыі БНФ ласкава просім зьвяртацца:

Рыгор Кастусёў (029) 664 72 17

Аляксей Янукевіч (029) 640 65 82

Прэсавая служба (029) 669 29 04



Материалы по теме: , , , ,



Текущие новости

Календарь

Сентябрь 2010
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Курсы валют Нацбанка РБ

Реклама

Текущие новости

Прогноз погоды (Беларусь)

Новости партнеров

Реклама



Рейтинг@Mail.ru