Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч выступіў з дакладам аб палітычнай сытуацыі

Архив

Вс, 26 Сен 2010. Политика

25 верасьня адбыўся чарговы Сойм Партыі БНФ. Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч выступіў з дакладам аб палітычнай сытуацыі. У сваім выступе А. Янукевіч падкрэсьліў, што на пэрыяд выбараў прэзыдэнта Беларусі замірэньне Лукашэнкі з Крамлём немагчымае, што безумоўна, будзе рабіць вялікі ўплыў на хаду выбарчага працэсу.

“На сёньняшні дзень нельга адназначна сказаць, што існуе пэўны прарасейскі кандыдат. Але дакладна можна сьцьвярджаць, што існуе прарасейскі сцэнар. Ён заключаецца ў тым, што Расея будзе імкнуцца альбо замяніць Лукашэнку праз кулюарны пераварот і, атрымаўшы свабодныя выбары ў Беларусі, укласьці рэсурс у сапраўднага прарасейскага кандыдата, альбо, калі не атрымаецца замяніць Лукашэнку, проста зьмяніць апазыцыйны канон, паводле якога “апазыцыя” будзе крытыкаваць Лукашэнку не за тое, што ён здраджвае нацыянальным інтарэсам Беларусі, а за тое, што ён ня можа нармальна дамовіцца з Расеяй”, - заявіў А. Янукевіч.

Аляксей Янукевіч падкрэсьліў, што ўжо распачатая праца ўладаў па нагнятаньні ціску і страху ў грамадзтве. У якасьці прыкладаў ён назваў таемную сьмерць журналіста Алега Бябеніна, чарговае папярэджаньне “Народнай волі”, выпадкі затрыманьняў актывістаў у рэгіёнах.
“Відавочна, што ў сытуацыі, калі Аляксандр Мілінкевіч адмовіўся ад удзелу ў выбарах, толькі кандыдат ад Партыі БНФ можа прэтэндаваць на ролю лідэра нацыянальна-дэмакратычных сілаў Беларусі. Учора пакет дакумэнтаў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва быў пададзены ў ЦВК. Мы маем 1307 чалавек, якія будуць зьбіраць подпісы за нашага кандыдата. Абсалютна адказна я магу заявіць, што ўсе з гэтых 1307 чалавек - актыўныя людзі, для якіх нашая мэта ў 110 000 подпісаў абсалютна выканальная”, - заявіў А. Янукевіч.

Падчас Сойму быў дэталёва абмеркаваны плян збору подпісаў, працы рэгіянальных каардынатараў ініцыятыўнай групы.

Сойм зацьвердзіў рашэньне Рэвізійнай камісіі Моладзі БНФ аб пераносе Зьезду Моладзі БНФ на пэрыяд пасьля прэзыдэнцкіх выбараў і працягнуў паўнамоцтвы Рады Моладзі БНФ, абранай у кастрычніку мінулага году.



Материалы по теме:



Текущие новости

Календарь

Сентябрь 2010
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Курсы валют Нацбанка РБ

Реклама

Текущие новости

Прогноз погоды (Беларусь)

Новости партнеров

Реклама



Рейтинг@Mail.ru